Падрыхтоўка да Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” імкліва набірае абароты. Вызначаны склады журы на “дарослым” і дзіцячым конкурсах, а таксама вобразы і фарбы для сёлетняй фестывальнай прома-прадукцыі.
У выдавецтве “Беларуская навука” пабачыў свет чарговы выпуск шматтомнай серыі “Беларусы”. Гэтым разам ён прысвечаны тэатральнаму мастацтву. Днямі і мне давялося набыць яго ў кнігарні.
Чарговая прэм’ера ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага — “Інтымная камедыя” Ноэла Каўарда — прыцягнула, як заўсёды, увагу гледачоў. А вось крытыкі амаль не адрэагавалі. Можа, “перашкодзіў” "M.@rt.кантакт”, калі ўсе з’ехалі ў Магілёў? Але ж прайшлі і далейшыя паказы, спектакль адкрыў “Тыдзень камедый” у тэатры. З боку крытыкаў — зноў цішыня.