Эстэтыка Памяці. І Надзеі...
На наступным тыдні чакаецца адкрыццё мемарыяльнага знака ў памяць аб ахвярах тэракта 11 красавіка 2011 года ў мінскім метро...
На мінулым жа тыдні прастора сталіцы ўзбагацілася на скульптурную выяву святой Сафіі Слуцкай...
Так, розныя нагоды выклікалі зварот майстроў разца да тэмы Памяці. І неаднолькавай пластычнай мовай яны скарысталіся, каб увасобіць сваю задуму. Пра гэта, а таксама пра бачанне скульптарамі сучаснай манументалістыкі ў гарадскім асяроддзі, Канстанцін Селіханаў і Міхаіл Інькоў падзяліліся з карэспандэнтам "К".