Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" распачала здымкі новага тэлевізійнага мастацкага праекта з назвай "Ой, ма-ма-чкі!". Двухсерыйная стужка апавядае пра жыццё супрацоўнікаў і пацыентаў аддзялення паталогіі радзільнага дома. Як сцвярджаюць аўтары, карціна, што змяшчае мноства рэальных і прыдуманых сітуацый, мае аказацца ўнікальнай у сваім родзе.
Рускія рамансы ў японскім кімано ды з беларускім аркестрам? Менавіта такі канцэрт правёў аркестр народных інструментаў імя Л.Іванова Магілёўскай абласной філармоніі. Саліравала — Каёка Амана.
"Вясна ідзе…" — гэтай рахманінаўскай назвай пазначаны канцэрт папулярнай кінамузыкі, падрыхтаваны салістамі і ансамблем "Рэтра-хіт" Беларускай дзяржаўнай філармоніі.