Прэс-служба беларускага Урада паведаміла, што пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 174 ад 24 лютага 2012 года зацверджана Палажэнне аб Адкрытым рэспубліканскім конкурсе кінапраектаў на вытворчасць нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Г.І. Цітовіча з 60-годдзем з дня заснавання гэтага праслаўленага ансамбля. Пра гэта паведамляе Прэс-служба беларускага Лідара.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — члены Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе шчыра віншуюць вас з надыходзячым Днём жанчын!
Прэзентацыяй горада Полацка, што прайшла 29 лютага ў Доме дружбы, распачаўся шэраг культурных мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 1150-годдзя з часу заснавання горада.
Вынікам візіту ў Мінск расійскай дэлегацыі на чале са спецыяльным прадстаўніком Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па міжнародным супрацоўніцтве, паслом па асобых даручэннях Міхаілам Швыдкім стала папярэдняя дамоўленасць аб правядзенні шэрагу сумесных мерапрыемстваў.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі да 13 сакавіка працуе кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Жывапіс раскрыжаванай душы”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння народнага мастака СССР і Беларусі, Героя Беларусі, акадэміка М.А. Савіцкага (1922 — 2010 гг.).
Шэрагу пытанняў далейшага развіцця і функцыянавання UNESCO прысвечана чарговая, 189-я, сесія Выканаўчага савета гэтай сусветнай арганізацыі, што зараз праходзіць у Парыжы.
“Еўрабачанне”, як вядома, бывае не толькі песенным, але і класічным. Той конкурс, дзе спаборнічаюць маладыя акадэмічныя музыканты, праводзіцца ў Вене, папярэднічаючы адкрыццю Венскага фестывалю мастацтваў. Беларусь будзе ўдзельнічаць у ім другі раз. Сёлета нашу краіну прадставіць Аляксандра Дзенісеня — з беларускімі цымбаламі і Канцэрціна для цымбалаў, струннага аркестра і ўдарных Уладзіміра Кур’яна.