На нядаўнім Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі-2012” Гран-пры ў намінацыі “Трыумф” з уручэннем дыплома імя Францыска Скарыны і памятнага знака-сімвала “Вялікі Залаты Фаліянт” атрымала кніга “Дзмітрый Струкаў. Альбом рысункаў 1864 — 1867” з серыі “Энцыклапедыя рарытэтаў” выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі. Узнагарода — заслужаная і чаканая: выдавецтва гэтае не першы год пераканаўча даводзіць, што энцыклапедычны брэнд Беларусі — адзін з самых выразных у шматколерным нацыянальным кніжным спектры. І ў Год кнігі брэндавасць “Беларускай Энцыклапедыі” набывае характар планавай выдавецкай стратэгіі… Пра здабыткі, перспектывы і кнігавыдавецкія праблемы ўстановы распавядае яе галоўны рэдактар Ларыса ЯЗЫКОВІЧ.
У календары юбілейных дат на 2012-ы, падрыхтаваным “К”, названа і 200-годдзе з дня нараджэння нашага земляка — літаратара, мастака, навукоўцы і выдаўца Юзафа Ігнацыя Крашэўскага. Відавочна, грунтоўна рыхтуецца да гэтага юбілею Пружаншчына, якая з’яўляецца для “тытана працы” малой радзімай. А ініцыяваў маштабнае святкаванне аддзел культуры Пружанскага райвыканкама.
Сёння ў айчынных музейных установах можна пазнаёміцца з атмасферай старадаўніх замкаў, шляхецкіх сядзіб ды з гераічнымі старонкамі беларускай мінуўшчыны. Аднак не менш цікава адчуць і атмасферу адносна нядаўняй гісторыі — да прыкладу, сярэдзіны мінулага стагоддзя.