Дзяржаўная прэмія з дзяржаўным падыходам
31 студзеня адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры краіны, прысвечанае вылучэнню кандыдатаў на атрыманне ў 2012 годзе Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.
Міністр культуры краіны Павел Латушка выказаў пажаданне пра большую актыўнасць творчых устаноў, арганізацый культуры, калектываў у працэсе вылучэння кандыдатаў на саісканне Дзяржаўнай прэміі. Таму, зрабіў рэзюмэ міністр культуры, трэба спадзявацца, што надалей падобныя вылучэнні будуць праходзіць больш зацікаўлена. "Ужо адным тым, што творца ці калектыў намінаваны на прэмію, можна ганарыцца", — перакананы Павел Латушка.
Далей