Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Ражджаство Хрыстова 25 снежня
Дарагія суайчыннікі! Віншую вас з Ражджаством Хрыстовым. На працягу двух тысячагоддзяў гэтае свята з'яўляецца для мільёнаў людзей увасабленнем вялікай надзеі і веры. Звон ражджэсцвенскіх званоў адагравае нават самыя заледзянелыя сэрцы, натхняе на міласэрныя ўчынкі і дапамагае яшчэ глыбей спасцігнуць евангельскія запаветы, у аснове якіх — бязмежная дабрыня і ўседаравальная любоў. Ражджаство — гэта ўрачысты час для кожнай сям'і, сімвал адзінства любячых бацькоў і шчаслівых дзяцей. Толькі ў коле блізкіх чалавеку дадзена спазнаць незабыўныя пачуцці шчырай прыхільнасці і бескарыслівага клопату. Дык давайце ж навучымся цаніць простыя радасці, захоўваць мір і спакой дарагіх нам людзей, адорваючы іх сваёй душэўнай цеплынёй. Няхай Віфлеемская зорка асвечвае ваш шлях, напаўняючы святлом кожнае імгненне жыцця. Сардэчна жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, аптымізму, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА 25 снежня 2011 года
З Калядамі і Новым годам, якіх мы чакаем!
Шаноўныя чытачы! Перад вамі — апошні нумар 2011-га. А першы нумар 2012 года выйдзе 7 студзеня!
Трэнды спадчыны
Выніковасць 2011-га: паўтара мільёна цаглінак для замка і сцены для сядзібы Орды
Гісторыя прафесара ў шэрай крылатцы
Адрыян Прахаў: з дзяцінства не бываў на Беларусі
За кошт чаго працуе механізм?, або Несалодкая “халва” “серадняка”
РАЗВАГІ ПА ВЫНІКАХ IV РЭСПУБЛІКАНСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ДРАМАТУРГІІ. Задачы для сучаснага драматурга: нарасціць мышачную масу і разабраць тэлефон Хатабыча
ДЗЕ ЗНАЙСЦІ “АПЕКУНА” АПЯКУНСКАМУ САВЕТУ?
Он-лайн-канферэнцыя: у пошуках сацыяльнага партнёрства. Ці бываюць інвестары, што не мысляць эканамічнымі катэгорыямі?
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»