Адразу два пытанні нашых чытачоў на апошняй, вераснёўскай, “гарачай лініі” міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі ў рэдакцыі “К” датычыліся захавання гісторыка-культурнай спадчыны Брэста. Адрасанты звярталі ўвагу на канкрэтныя аб’екты — двухпавярховую камянічку па вуліцы Савецкай і сем драўляных дамкоў, ацалелых ад колішняй “калоніі Варбурга”. Але можна лёгка ўпэўніцца ў тым, што пошукі адказу на іх немагчымыя па-за кантэкстам тых глабальных пераўтварэнняў, якія спазнае сёння прастора беларускіх гарадоў.
Снежань сканцэнтруе цэнтральныя ўрачыстасці, прымеркаваныя да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Пад зорным знакам паэзіі і асобы нацыянальнага класіка нас чакаюць шматлікія рарытэты і “пераўвасабленні”, звязаныя з паэтам: Рэспубліканская мастацкая выстаўка “…Я не самотны…” і атракцыйныя музейныя праекты, тэатралізаваныя пастаноўкі ды музычныя прэм’еры, кніжныя навінкі і міжнародныя прэзентацыі… А сам дзень нараджэння класіка — 9 снежня — апоўдні распачне, як плануецца, урачыстая імпрэза і ўскладанне кветак да помніка Багдановічу каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі…
Сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ўрачыста адкрываецца Міжнародны конкурс піяністаў — выканаўцаў славянскай музыкі з аркестрам імя Станіслава Манюшкі.
Як “К” паведамляла раней, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў запланаваў адкрыць у сталіцы яшчэ адзін мастацкі салон — “Ад вучня да майстра”.
У рамках Міжнароднага семінара “Абарона гісторыка-культурнай спадчыны як праваахоўная дзейнасць”, арганізаванага Гродзенскім дзяржуніверсітэтам імя Янкі Купалы, разглядаліся аспекты супрацоўніцтва ў пошуку скрадзеных культурных каштоўнасцей, а таксама меры папярэджання нелегальнага абароту ўнікальных прадметаў культуры.
Снежань сканцэнтруе цэнтральныя ўрачыстасці, прымеркаваныя да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Пад зорным знакам паэзіі і асобы нацыянальнага класіка нас чакаюць шматлікія рарытэты і “пераўвасабленні”, звязаныя з паэтам: Рэспубліканская мастацкая выстаўка “…Я не самотны…” і атракцыйныя музейныя праекты, тэатралізаваныя пастаноўкі ды музычныя прэм’еры, кніжныя навінкі і міжнародныя прэзентацыі… А сам дзень нараджэння класіка — 9 снежня — апоўдні распачне, як плануецца, урачыстая імпрэза і ўскладанне кветак да помніка Багдановічу каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі…
Важна, што імя класіка, чыім словам апеты зорка Венера і “маладыя гады, маладыя жаданні”, слуцкія паясы і “белы пух вішняў”, памятаюць нашы суайчыннікі за мяжой, а таксама жыхары тых краін, з лёсамі якіх аказаўся пераплецены лёс Максіма Багдановіча.
Выдавецтва “Мастацкая літаратура” выпусціла новае выданне з вядомай серыі “ЖЗЛБ” — “Максім Багдановіч. Пясняр чыстае красы” да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
120-годдзе з дня нараджэння Багдановіча будзе адзначана цэлай нізкай беларускіх прэм’ер. 7 снежня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі прагучаць харавыя творы на яго вершы. А
9-га, акурат у дзень народзінаў класіка, нас чакае канцэртная прэм’ера мюзікла-прытчы “Апокрыф” Ларысы Сімаковіч.