«Я ХАЦЕЎ БЫ СПАТКАЦЦА З ВАМІ НА ВУЛІЦЫ...»
Снежань сканцэнтруе цэнтральныя ўрачыстасці, прымеркаваныя да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Пад зорным знакам паэзіі і асобы нацыянальнага класіка нас чакаюць шматлікія рарытэты і “пераўвасабленні”, звязаныя з паэтам: Рэспубліканская мастацкая выстаўка “…Я не самотны…” і атракцыйныя музейныя праекты, тэатралізаваныя пастаноўкі ды музычныя прэм’еры, кніжныя навінкі і міжнародныя прэзентацыі… А сам дзень нараджэння класіка — 9 снежня — апоўдні распачне, як плануецца, урачыстая імпрэза і ўскладанне кветак да помніка Багдановічу каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі…