Паважаныя сябры!
Сардэчна вiншую вас з 20-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты "Культура".
За гэты час выданне стала неад`емнай часткай духоўнай прасторы нашай краiны i заваявала папулярнасць у чытачоў.
Сёння газета адыгрывае прыкметную асветнiцкую ролю, фармiруе грамадскую думку i аказвае станоўчы ўплыў на росквiт культуры i мастацтва Беларусi. На яе старонках знаходзяць сваё аператыўнае адлюстраванне найважнейшыя падзеi творчага жыцця, удумлiва аналiзуюцца з'явы i працэсы, якiя адбываюцца ў iм зараз.
Няхай i надалей ваша плённая праца caдзeйнiчae развiццю нацыянальнай культуры.
Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, невычэрпных сiл i новых прафесiйных дасягненняў.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
14 кастрычніка 2011 года
Далей