Кожная з падзей, вынесеных на першую паласу гэтага нумара “К”, прэтэндуе на “сольны” статус, паколькі ўсе яны магутна гучаць у кантэксце нацыянальнай культуры. Знамянальна, што правядзенне іх адбываецца са значным укладаннем пазабюджэтных сродкаў. Бізнеспланы кастрычніка і іх выніковасць сцвярджаюць: ініцыятывы дзяржаўнапрыватнага партнёрства пачалі праяўляцца найбольш яскрава...
Калісьці слова “сімфонія” азначала ўсяго толькі “гучанне”. Потым — філасофскае асэнсаванне жыцця, стасункаў паміж чалавекам і светам. Нарэшце, яно стала азначаць яшчэ і кнігу — грунтоўнае навуковае даследаванне кандыдата мастацтвазнаўства Людмілы Волкавай “Гісторыя беларускай музыкі ХХ стагоддзя. Сімфонія”.