НЕАНІМАЦЫЙНЫЯ ШАНЦЫДЛЯ АНІМАЦЫІ
Якія праблемы існуюць у сучаснай анімацыі? У якім стане знаходзіцца анімацыйная індустрыя? Што з’яўляецца яе абавязковым складнікам? І якія анімацыйныя фільмы мы бачым на экранах кінатэатраў і тэлевізараў у выніку, здавалася б, унутраных працэсаў развіцця галіны? Знайсці адказы на гэтыя пытанні, датычныя сучасных тэндэнцый, паспрабавалі аніматары розных краін свету пад час “круглага стала”, ініцыяванага газетай “Культура” на XIV Міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў “Анімаёўка” ў Магілёве. У апошні дзень магілёўскага форуму, калі да аб’яўлення яго вынікаў засталіся лічаныя гадзіны, гасцям і гаспадарам фестывалю было прапанавана падзяліцца набалелым ды паспрабаваць злучыць эканоміку анімацыйных будняў са святам творчасці: вызначыць, які мастацкі ўзровень анімацыі мы маем у свеце. Высветлілася, што анімацыйныя індустрыі кожнай асобнай краіны маюць шмат агульных праблем. Гэта кадравае пытанне, праблемы фінансавання і распаўсюджвання кінапрадукцыі… Ды ўсё ж пэўная розніца, якая існуе між мадэлямі анімацыйнага працэсу, дазваляе зрабіць высновы.
Далей