Пабудаваны ў Маладзечне новы амфітэатр прыветна раскіне свае “крылы” над гасцямі і ўдзельнікамі гала-канцэрта ўрачыстага адкрыцця ХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, а таксама над пераможцамі конкурсу маладых выканаўцаў, якія будуць тут уганараваны. Можа, гэта крылы самой нашай спадчыны? Невыпадкова ў праграме, падрыхтаванай Нацыянальным канцэртным аркестрам на чале з народным артыстам Беларусі, прафесарам Міхаілам Фінбергам у гонар 70-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, сабраны лепшыя “песняроўскія” песні...

ХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Ма ладзечне, які пачаўся ўчора, мае шэраг асаблівасцей. Пра гэта ішла размова на прэс канферэнцыі, у якой узялі ўдзел намеснік старшыні Мін скага аблвыканкама Віктар Шчэцька, першы намеснік мі ністра культуры Беларусі Ула дзімір Карачэўскі, народны артыст краіны, прафесар Мі хаіл Фінберг, які ўзначальвае Нацыянальны канцэртны аркестр.
Пра апошнія навіны ў сферы аховы помнікаў прадстаўні кам СМІ паведаміў начальнік упраўлення па ахове гісто рыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства ку льтуры Ігар Чарняўскі.
Як паведамляе “К” саветнік па гуманітарных пытаннях Пасольства Рэспублікі Бела русь у Літоўскай Рэспубліцы Ірына Зубко, з 26 верасня па 1 кастрычніка ў краіне-сусед цы пройдуць Дні беларускай культуры.
У жніўні пачаў дзейнічаць сайт www.premia-soyuz.ru, на якім любы ахвотны можа выказаць сімпа тыю камусьці з пяці на мінантаў на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне культуры і мастацтва.
Начальнік упраўлення ку льтуры Брэсцкага аблвы канкама Рыгор БЫСЮК чарговы раз прыехаў у сёлетнюю сталіцу Дня бе ларускага пісьменства на пасяджэнне штаба па арганізацыі і правядзенні свята.
Бібліятэчная справа на беларускіх землях існуе і развіваецца ўжо каля тысячагоддзя. За гэты час былі створаны дзясяткі, калі не сотні разнастайных кніжных збораў. Пра многія з іх шырокая грамадскасць не ведае амаль нічога. Выправіць гэтую сітуацыю мусіць кніга дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага “З мінулага ў будучыню. Бібліятэкі Беларусі”. Напярэдадні яе прэзентацыі карэспандэнт “К” паспрабаваў высветліць адкрыцці выдання непасрэдна ў самога аўтара, якога за некалькі гадзін да яе ў час пасяджэння калегіі Міністэрства культуры быў узнагароджаны міністрам Паўлам Латушкам нагрудным знакам “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.