Прэзідэнт Рэспублiкi Беларусь 2 жніўня падпісаў Указ аб уганараванні дзяржаўнымі ўзнагародамі вялікай групы грамадзян краіны. У ліку іншых, шэраг высокіх адзнак дзяржавы атрымалі дзеячы культуры і мастацтва.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 жніўня падпісаў Указ аб узнагароджанні намесніка старшыні Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” Саюза беларусаў Латвіі Станіслава Валадзько медалём Францыска Скарыны.
Кансультант аддзела выставачна-кірмашовай дзейнасці і рэгіянальнага супрацоўніцтва Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь Аляксандр Батура паведамляе “К”, што 7 — 10 верасня ў горадзе Алматы пройдзе Нацыянальная выстаўка нашай краіны ў Рэспубліцы Казахстан.
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе, заслужаная артыстка Беларусі Святлана Сухавей пракаменціравала для “К” падрыхтоўку да прыняцця ў другім чытанні законапраекта аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб культуры”.
Шэраг значных міждзяржаўных мерапрыемстваў запланаваны ў рамках Года гісторыка-культурнай спадчыны ў СНД, якія рэалізуюцца пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва краін — удзельніц Садружнасці.
У мінулым нумары “К” акцэнтавала ўвагу на працы Міністэрства культуры краіны па арганізацыі замежных стажыровак студэнтаў ВНУ сферы і работнікаў культуры за мяжой. А 28 ліпеня пастановай Савета Міністраў № 1010 быў вызначаны парадак накіравання навучэнцаў і педагагічных работнікаў устаноў адукацыі ў сферы культуры і работнікаў культуры на навучанне (стажыроўку) за межы Беларусі.
10 — 11 верасня ў Мінску адбудзецца свята горада. На сёння ўжо распрацавана канцэпцыя правядзення гэтага значнага сталічнага мерапрыемства пад дэвізам “Энергіі і інтэлекту
час, славуты Мінск, ты выбіраеш нас”. Аб гэтым “К” паведамілі ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама.