Дзясятая “…Хваля”
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з нагоды адкрыцця Х Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў папулярнай музыкі “Новая хваля” накіраваў прывітанне ўдзельнікам гэтага конкурсу. Пра гэта паведаміла Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы.
“Цудоўная музыка, нязмушаная, дружалюбная атмасфера і дух сумленнага творчага спаборніцтва, што пануюць пад купалам Канцэртнай залы “Дзінтары”, прывабліваюць тысячы ўдзячных гледачоў”, — гаворыцца, у прыватнасці, у прывітанні.
Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў упэўненасць, што юбілейная “Новая хваля” прадоўжыць лепшыя традыцыі конкурсу, будзе месцам творчых адкрыццяў і цікавых сустрэч, уносячы важкі ўклад ва ўмацаванне культурных сувязей між народамі.
Далей