Ужо сёмы год запар пад час цырымоніі ўрачыстага адкрыцця “Славянскага базару ў Віцебску”
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручае ўзнагароду “Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення”. Сёлета ёй уганараваны народны артыст СССР і Беларусі Ігар Лучанок, які зрабіў вялізны ўнёсак не толькі ў развіццё культуры, але і ў мірнае яднанне народаў.
Гран-пры “Славянскага базару ў Віцебску” — у нашай Алены Ланской! Ніколі яшчэ, здаецца, журы не было такім аднадушным: у першы дзень спявачка, празваная за адну са сваіх песень “ластаўкай”, атрымала 89 балаў з 90 магчымых, а на другі — усе паставілі ёй толькі “дзясяткі”! На цырымоніі ўзнагароджання яна ажно плакала ад узрушэння…
Некалькімі гадзінамі раней на Алеі лаўрэатаў узнагароды “Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення” адбылося адкрыццё зоркі Ігара Лучанка. Удзельнікі цырымоніі праходзілі
па “чырвонай дарожцы”, іх віталі дзяўчаты з узорнага ансамбля сцэнічнага танца “Гарэза” ГЦК “Віцебск”. Песня “Мой родны кут” у выкананні Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” была аздоблена пранікнёнай харэаграфічнай кампазіцыяй, якую прадставіў народны маладзёжны тэатр “Кола”. У
момант непасрэднага адкрыцця закладзенай зоркі ўспыхнуў агнямі феерверк — і загучала неўміручая “Спадчына”.
Госці сёлетняга "Славянскага базару ў Віцебску" маглі пабачыць мемарыяльную дошку народнаму артысту СССР і БССР, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі, ганароваму грамадзяніну Віцебска Фёдару Іванавічу Шмакаву, што з'явілася ў горадзе колькі тыдняў таму.
Аптэка і музей — паняцці не сумяшчальныя? Напрыклад, як аспірын з экскурсіяй? Але ёсць на беларускай зямлі месца, дзе, здавалася б, парадаксальныя рэчы становяцца нормай. Тое пацвярждае аптэка-музей у Гродне, пра якую “К” пісала неаднойчы. Чым новым здзівіла ўстанова студэнтку Інстытута
журналістыкі БДУ, якая пабывала ў горадзе над Нёманам?