Міжнародны дзіцячы музычны конкурс на “Славянскім базары ў Віцебску” цягам ужо некалькіх гадоў вызначаецца адметнымі фантазійнымі сцэнарыямі, адпаведнай сцэнаграфіяй і вядзеннем. Перад намі паўстаюць то “дзеці нашага двара”, то героі Сонечнага горада разам з Нязнайкам... Сёлета ж чакаецца фантазія на тэмы “Алісы ў Краіне цудаў”, прыдуманая віцебскім рэжысёрам Ірынай Коўленай.