Напрыканцы чэрвеня ў Палацы Рэспублікі лепшых з лепшых традыцыйна збірае Рэспубліканскі баль выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў. Сярод іх і тыя, хто скончыў ВНУ сферы культуры. Некаторых з іх, запрошаных на баль, вы бачыце на здымку...
Цягам тыдня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, якія мусяць праліць святло на малавядомыя факты з айчыннай гісторыі мінулага стагоддзя, і ў першую чаргу - звязаныя з лёсам дзеяча нацыянальнага адраджэння Івана Луцкевіча.