Раскоша яднання з прыродай... Выбірайцеся на тыя «дваццаць з лішнім тысяч рэк, адзінаццаць
тысяч азёр», пра якія пісаў Уладзімір Караткевіч! І ўжо на гэты ўік-энд хтосьці выправіцца ў фэст-тур
на азёры, каб сустрэць чарговыя «Браслаўскія зарніцы», а нехта ў лясную зону адпачынку пад Мінскам — на Рэспубліканскую спартакіяду работнікаў культуры...
Днямі 60-годдзе адзначыў заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Падабед. Пасля заканчэння ў 1972-м Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута ён прыйшоў у трупу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, дзе служыць па сёння.