Раскоша яднання з прыродай... Выбірайцеся на тыя «дваццаць з лішнім тысяч рэк, адзінаццаць
тысяч азёр», пра якія пісаў Уладзімір Караткевіч! І ўжо на гэты ўік-энд хтосьці выправіцца ў фэст-тур
на азёры, каб сустрэць чарговыя «Браслаўскія зарніцы», а нехта ў лясную зону адпачынку пад Мінскам — на Рэспубліканскую спартакіяду работнікаў культуры...

Як паведамляе Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, работнікі розных сфер уганараваны дзяржаўнымі ўзнагародамі за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё розных сфер краіны, у тым ліку і культуры. Адпаведны Указ 3 чэрвеня падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
З 5 па 12 лістапада ў Беларусі пройдзе XVIIІ Мінскі Міжнародны кінафестываль “Лістапад”. А 8 чэрвеня пад старшынством намесніка Прэм’ер-міністра краіны Анатоля Тозіка ва Урадзе краіны адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта кінафестывалю.
Па ініцыятыве Пасольства нашай краіны і Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы і пры падтрымцы таварыства “Польшча — Беларусь” у залах Музея кінематаграфіі ў Лодзі на пачатку чэрвеня адкрылася выстаўка графічных работ беларускага мастака Сяргея Стэльмашонка, якая дагэтуль экспанавалася
ў Варшаве і Беластоку.
У IX Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, адборачныя туры якога адбудуцца неўзабаве, паўдзельнічаюць нацыянальныя аб’яднанні, што былі створаны нядаўна ці ў хуткім часе плануюць зарэгістравацца.
Сёння, 11 чэрвеня, на спартыўна-аздараўленчай базе ФПБ “Алімпіец” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё V Рэспубліканскай спартакіяды работнікаў культуры і мастацтва.
Беларускі дзяржаўны цырк сустрэў лета адкрыццём чарговай праграмы пад назвай “Юбілей”. Прадстаўленні складзены з айчынных атракцыёнаў і нумароў зорак міжнароднага маштабу.