ПРА ТОЕ, ШТО РОБІЦЦА НА ГЭТАЙ ДЫ ІНШЫХ ВЫШЫНЯ ХРАДЗІВІЛАЎСКАГА ПАЛАЦА Ў НЯСВІЖЫ, ЯКІ ПРАЗ МЕСЯЦ І ПАРУ ТЫДНЯЎ ЧАКАЕ ЎРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ, МЫ НЕЎЗАБАВЕ РАСКАЖАМ І ПАКАЖАМ.
Нядаўнім спектаклем “Аршын мал алан” у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры дырыжыраваў лаўрэат чатырох міжнародных конкурсаў Эйюб Куліеў. Бакінскі госць застаўся вельмі задаволены ўзроўнем нашых музыкантаў, а мы — тымі новымі рысамі, што набыла пастаноўка, дзякуючы працы над ёй яшчэ аднаго носьбіта азербайджанскай культуры.
Днямі ў Маладзёжным тэатры эстрады адбылася аўтарская вечарына Уладзіміра САРОКІНА. Амаль 15 гадоў ён быў вядомы як удзельнік ансамбля “Сябры”, цяпер выкладае майстэрства аранжыроўкі на кафедры эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а ягоныя песні — у рэпертуары многіх салістаў і творчых калектываў.