Больш пільна ўгледзецца ў маладую артыстку балета, якая, акрамя працы ў нашым Вялікім тэатры, робіць свае першыя крокі, навучаючыся на харэографа ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, сапраўды варта: адзінкі абіраюць сваім шляхам прафесію пастаноўшчыка ў высокім мастацтве балета. Такім чынам, пазнаёмцеся: сёння гутарым з маладым беларускім балетмайстрам Любоўю АНДРЭЕВАЙ.