Па сцэнарыі-2011
11 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барысам Батурам. Паводле інфармацыі Прэс-службы Кіраўніка дзяржавы, на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла “Дажынкі”, які ў гэтым годзе, як вядома, будзе прымаць Маладзечна. Паколькі свята будзе юбілейным і пройдзе ў краіне ўжо пятнаццаты раз, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў падумаць над новым сцэнарыем яго правядзення, каб сёлетнія “Дажынкі” сталіся больш яркімі, змястоўнымі і значнымі.
Далей