СПІС дзеячаў культуры і мастацтва ва ўзросце да 40 гадоў, якім прысуджаны дзяржаўныя стыпендыі на 2011 год
Як ужо паведамляла “К”, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Загад № 18 аб устанаўленні дзяржаўных стыпендый дзеячам культуры і мастацтва, творчай моладзі Рэспублікі Беларусь. У выкананне пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2007 г. № 32 “Аб прысуджэнні дзяржаўных стыпендый дзеячам культуры і мастацтва, творчай моладзі Рэспублікі Беларусь” і ў адпаведнасці з рашэннем Камісіі па прысуджэнні дзяржаўных стыпендый дзеячам культуры і мастацтва, творчай моладзі ад 10 лютага 2011 г. устаноўлены дзяржаўныя стыпендыі са студзеня дзеячам культуры і мастацтва. Творцам ва ўзросце да 40 гадоў іх памер складзе 4 базавыя велічыні штомесяц на працягу 2011-га, а аўтарам ва ўзросце пасля 40 гадоў — 6 базавых велічынь штомесяц цягам бягучага года. У гэтым нумары, як і паведамлялася раней, друкуем спісы асоб, якім устаноўлены стыпендыі.
Далей