Хронікі асабістага Раю
Значнай падзеяй мастацкага жыцця нашай краіны сталі прэм’еры дзвюх стужак Галіны
АДАМОВІЧ — “Інакіня” і “Маляваны рай”. Першая апавядае пра гісторыю духоўнага станаўлення вядомага беларускага кампазітара Ірыны Дзянісавай і створана на студыі імя Святога Іаана Воіна, што дзейнічае пры Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску. Пра
саму студыю “Культура” пісала год таму, а зараз прапануе гутарку з адной з самых значных асоб сучаснай беларускай дакументалістыкі. Поўнаметражная стужка Галіны Адамовіч — не толькі адзін з лепшых яе твораў, але і вельмі важная для айчыннай дакументалістыкі работа. Тым больш зусім нядаўна яна ўзяла Гран-пры IV Міжнароднага праваслаўнага
кінафестывалю
“Сустрэча” ў расійскім
Обнінску.