Сінтэз замест сінтэтыкі
Сёння Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр завяршае абменныя гастролі ў Смаленску. Напярэдадні ж ад’езду, тыдзень таму, нашы артысты не толькі яшчэ раз рэпеціравалі пяць гастрольных спектакляў, але і прэзентавалі некалькі новых канцэртна-тэатралізаваных
праграм. Адна з іх сталася поўнамаштабным прадстаўленнем публіцы нядаўна прызначанага галоўнага дырыжора тэатра Алега Лесуна. Другая — прадэманстравала чарговыя, але заўсёды нечаканыя пераўвасабленні салісткі тэатра, лаўрэата прэміі імя Л.Александроўскай Лідзіі Кузьміцкай.
Далей