Прыміце сардэчныя віншаванні з цудоўным вясновым святам — Днём жанчын.
Актыўная грамадзянская пазіцыя, высокі адукацыйны і прафесійны ўзровень, ініцыятыва і прадпрымальнасць сталі неад’емнымі рысамі беларускай сучасніцы.
Салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Кацярына Алейнік заваявала Першую прэмію, залаты медаль і спецыяльны прыз на VIII Міжнародным харэаграфічным фестывалі-конкурсе “Танцавальны Алімп” у Берліне. Яе партнёрам па ўзыходжанні на новую прафесійную вяршыню быў Канстанцін Геронік...
Гомель сёння жыве ў звычайным сталічным рытме- рытме Культурнай сталіцы Беларусі і Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2011 года. І ўжо на гэты працяглы ўік-энд жыхарам горада над Сожам сумаваць не давядзецца: зірніце па доказы ў любую інтэрнэт-афішу...
Значнай падзеяй мастацкага жыцця нашай краіны сталі прэм’еры дзвюх стужак Галіны
АДАМОВІЧ — “Інакіня” і “Маляваны рай”. Першая апавядае пра гісторыю духоўнага станаўлення вядомага беларускага кампазітара Ірыны Дзянісавай і створана на студыі імя Святога Іаана Воіна, што дзейнічае пры Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску. Пра
саму студыю “Культура” пісала год таму, а зараз прапануе гутарку з адной з самых значных асоб сучаснай беларускай дакументалістыкі. Поўнаметражная стужка Галіны Адамовіч — не толькі адзін з лепшых яе твораў, але і вельмі важная для айчыннай дакументалістыкі работа. Тым больш зусім нядаўна яна ўзяла Гран-пры IV Міжнароднага праваслаўнага
кінафестывалю
“Сустрэча” ў расійскім
Обнінску.
“Пейзаж без межаў” — так называецца выстаўка вядомага жывапісца Леаніда Гоманава, якая працуе ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Шчамялёва. Гэта своеасаблівая творчая справаздача майстра аб працы ў розных кутках свету за апошнія некалькі гадоў. На выстаўцы будуць прадстаўлены каля 30 работ, напісаных на творчых пленэрах у Беларусі, Расіі, Польшчы, Славакіі, Украіне, а таксама ў час паездак па Балгарыі і Іспаніі.
Творчы падарунак для жанчын падрыхтавалі галерэйшчыкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Традыцыйная выстаўка “Кветкавы рай” ужо чацвёрты раз радуе неабыякавых да прыгажосці абуджанай пасля зімы прыроды.