У сценах Замкавага комплексу “Мір” 7 лютага адбылося выязное сумеснае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці і Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навукова-тэхнічным прагрэсе, прысвечанае тэме заканадаўчага рэгулявання музейнай дзейнасці, у якім прымалі ўдзел прадстаўнікі некаторых музейных устаноў краіны, а таксама мясцовай улады.
У абласцях Беларусі праходзяць пасяджэнні выніковых калегій упраўленняў культуры аблвыканкамаў. Абагульняецца досвед, вызначаюцца чарговыя задачы і абмяркоўваюцца новыя падыходы да іх вырашэння.
18 лютага з 10-й да 12-й гадзіны ў Інфацэнтры "Культура-інфа" будзе працаваць "гарачая лінія" з удзелам начальніка юрыдычнага аддзела Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Алены ВЕШТАРТ.
Пытанні, звязаныя з прававым забеспячэннем дзейнасці сферы культуры, можна задаваць па тэлефонах (8-017) 334-57-41 і 290-22-50 непасрэдна 18 лютага, альбо загадзя: на форум
(www.forum.kimpress.by ў раздзеле "Ёсць пытанне!") ці праз электронную пошту: kultura@tut.by.

Мастакі з Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны, Польшчы, Ісландыі і Нарвегіі выказалі жаданне ўдзельнічаць у III Міжнароднай біенале акварэлі "Вада + фарба" ў Полацку. Пра гэта паведаміла загадчык Мастацкай галерэі горада Ларыса Лысенка.