“Ювелірыка”
Адным з цудоўных падарункаў Музея сучаснага выяўленчага мастацтва сваім наведвальнікам на Новы год і Каляды стала экспазіцыя твораў вядомага ювеліра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне” Мікаля Кузьміча, прымеркаваная да 60-годдзя мастака. “Ювелірыка” — такую назву мела выстаўка тытулаванага майстра з Брэста, вядомага беларусам і свету, у першую чаргу, унікальнымі работамі адноўленых святынь: Крыжа Святой Ефрасінні Полацкай, Стаўратэкі, ракі для захавання мошчаў беларускай асветніцы.
Далей