Нацыянальная культура набывае ўсё большую палітычную сілу і значэнне як надзейны гарант захавання ідэнтычнасці і самабытнасці народа, найкаштоўнейшая канкурэнтная перавага ва ўмовах глабалізацыі. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі на цырымоніі ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.
Для Нацыянальнага гістарычнага музея краіны гэты год абяцае стаць надзвычай ураджайным на падзеі. Найгалоўнейшая з іх прымеркавана да самага важнага для ўсёй грамадскасці юбілею — 20-й гадавіны Рэспублікі Беларусь. Як ужо анансавалася раней, сёлета запланавана адкрыццё Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці, які было вырашана стварыць на базе НГМ.