Ставіць кропку ў гэтым праекце "К" пакуль зарана. Адзін з помнікаў спадчыны, якія сталі "героямі" календара, апынецца ў асаблівым фокусе нашай увагі на працягу ўсяго года. Што гэта за аб'ект? Якія планы распрацоўваем ў адносінах да яго? Сакрэт раскрыецца, як кажуць, на месцы падзей. Балазе падобны досвед у нас ужо ёсць: у свой час журналісты "К" зрабілі немалы ўнёсак у аднаўленне знакамітай сядзібы ў Здраўнёве.
Вакальнай мужчынскай групай “Менестрэлі” Палаца культуры Маладзечна кіруе Аляксандр Важнік. Гэты таленавіты педагог атрымаў грант Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта ў намінацыі “Кіраўнік творчага калектыву”.
1-га студзеня 1966-га на базе дзіцячага аддзела Навабеліцкай масавай бібліятэкі была адкрыта пятая дзіцячая бібліятэка. Яна носіць імя дзіцячага пісьменніка Самуіла Маршака.
Бярозаўскія бібліятэкары на базе Боркаўскай аграгарадоцкай бібліятэкі правялі семінарскую вучобу па пытаннях краязнаўчай дзейнасці. Менавіта гэтая ўстанова мае добрыя напрацоўкі ў папулярызацыі нацыянальнай кнігі і роднай мовы.
“Дарога да храма” — так называлася выстаўка, што дзейнічала ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. Тут прадставілі 120 работ. Дзясятую частку з іх прэзентавалі шэсць майстрых са студыі вышыўкі “Чароўны крыжык” горада Барысава.