Чараўніцтвы і запрашэнні
Гэтымі днямі па Беларусі крочыць Міжнародны музычны фестываль “Уладзімір Співакоў запрашае”. Прапісаны сёлета ў Мінску пасля Масквы і Францыі, дзе аднайменныя (але зусім іншыя па праграмах) фестывалі адбываюцца ўжо цягам некалькіх гадоў, ён паспеў учора-пазаўчора павандраваць па Гомелі і Магілёве. Адкрыўся ж фестываль 1 снежня выбітным канцэртам у Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.