“…Глабальны погляд” на класіка і…
26 лістапада Оршу наведаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка. Літаральна з першых хвілін знаходжання ў старадаўнім горадзе Віцебшчыны ў гэтыя дні там асабліва адчуваецца дух свята ў гонар славутага майстра слова Уладзіміра Караткевіча. Аднак прыезд міністра культуры ў Оршу распачаўся з прыёму грамадзян у Грамадскай прыёмнай Аршанскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага ГА "Белая Русь". Затым Павел Латушка прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці ІІІ Міжнароднай канферэнцыі "Уладзімір Караткевіч - глабальны погляд", што адбылося ў Дзіцячай школе мастацтваў № 1 і сабрала дзесяткі пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў, сяброў мастака слова. Міністр пажадаў яе ўдзельнікам плённай працы. Наступны пункт яго рабочай праграмы - прэзентацыя фаліянта "Дзікае паляванне караля Стаха" на чатырох мовах у гасцінных залах Аршанскай дзіцячай бібліятэкі імя У.Караткевіча. Падзея сабрала нямала аршанцаў, якія змаглі першымі пасля сталічных наведвальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пабачыць шыкоўны падарункавы том.