9 лістапада ў Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Кіраўніка нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі з кінарэжысёрам Эмірам Кустурыцам, які наведаў Беларусь у рамках ХVІІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”.
8 лістапада на 89-м годзе жыцця перастала біцца сэрца Героя Беларусі, народнага мастака СССР, народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь, акадэміка, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Мінска, кіраўніка дзяржаўнай установы культуры “Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры” Міхаіла Андрэевіча Савіцкага.
Дзвюхгадзінным канцэртам адсвяткавала Бярэзінская дзіцячая школа мастацтваў 50-годдзе. Свята педагогаў і дзяцей, якія заўзята дэманстравалі свае таленты, дапоўніла ўвага да ўстановы з боку мясцовых улад. Бярэзінскі райвыканкам падарыў школе новы камп’ютар,
юбіляраў павіншавала ўпраўленне культуры Мінскага аблвыканкама.
Выстаўка сучаснай выцінанкі, прысвечаная памяці вядомага майстра гэтай справы Вячаслава Дубінкі, адбылася ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. У экспазіцыі можна было пабачыць шмат яркіх работ творцы.
Характарызуючы вынікі работы аддзела бібліятэчнага маркетынгу, дырэктар Пухавіцкай ЦБС Ганна Лабастава закранула тэму інфармацыйнага забеспячэння насельніцтва. Гэта — праца ў архівах, складанне трэнінгавых праграм, фатаграфаванне памятных мясцін раёна, перанос запісаў на электронныя носьбіты, фарміраванне фанатэкі, арганізацыя выставак.