9 лістапада ў Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Кіраўніка нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі з кінарэжысёрам Эмірам Кустурыцам, які наведаў Беларусь у рамках ХVІІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”.
8 лістапада на 89-м годзе жыцця перастала біцца сэрца Героя Беларусі, народнага мастака СССР, народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь, акадэміка, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Мінска, кіраўніка дзяржаўнай установы культуры “Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры” Міхаіла Андрэевіча Савіцкага.
Першую і дзве другія прэміі прывезлі з Міжнароднага конкурсу юных талентаў у Каўнасе трое выхаванак Святланы Стацэнка з Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Мулявіна. Ліза Мураўёва стала пераможцай ва ўзроставай намінацыі “Салісты ад 6 да 9 гадоў”, Злата Ларчанка атрымала Другую прэмію сярод тых, каму “…ад 10 да 12”, Аліна Молаш— “…ад 13 да 16”.
Больш эфектыўна працаваць і атрымаць новыя магчымасці для развіцця змогуць музеі нашай краіны пасля прыняцця новага закону аб унясенні паправак у дзеючы Закон “Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь”. Пра гэта паведаміла карэспандэнту “К” галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Святлана Гаўрылава.
Пасведчанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі атрымалі ўчора 23 стыпендыяты 2009 — 2010 гг. з Міншчыны.
12 лістапада, да 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка, у Музеі гісторыі беларускага кіно адбыўся паказ экранізацыі адной з п’ес драматурга — “Лявоніха на арбіце”.