Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Месца сустрэчы — Скарбніца ведаў
Цягам апошніх дзён адбыліся рабочыя візіты двух кіраўнікоў замежных дзяржаў у Беларусь. 16 — 17 кастрычніка нашу краіну наведаў Прэзідэнт Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавес, а 20-га госцяй Мінска стала Кіраўнік Літоўскай Рэспублікі Даля Грыбаўскайтэ. У праграмы візітаў у нашу краіну абаімі прэзідэнтамі ўваходзіла наведванне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дзе з імі сустрэўся беларускі Лідар Аляксандр Лукашэнка.
ПЕРАДПРЭМ’ЕРНАЯ “КУХНЯ”: У ВЯЛІКІМ — “ТОСКА”!
Менш чым тыдзень застаўся да таго часу, калі адкрыецца заслона і распачнецца дзейства оперы “Тоска” — першай прэм’еры сезона ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі. Але сам працэс падрыхтоўкі опернага спектакля ўяўляе з сябе адмыслова цэлую самастойную дзею. На перадпрэм’ернай “кухні” ў жарсцях пастановачнага працэсу апынуўся карэспандэнт “К”. Сама ж прэм’ера адбудзецца 29 кастрычніка.
У пошуках страчанага часу
26 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбудзецца святочны вернісаж нашага земляка, выдатнага мастака сучаснасці Барыса Заборава, прымеркаваны да яго 75-годдзя. Арганізавалі выстаўку Міністэрства культуры Беларусі, Міністэрства культуры і камунікацый Французскай Рэспублікі, Міністэрства замежных спраў Францыі, Міністэрства замежных спраў Беларусі, Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, пасольства нашай краіны ў Францыі, а таксама галерэя “Дэ Бюсі” (Парыж).
Карнавал у прадчуванні балю
Да 20 лістапада, калі Мінск стане сталіцай дзіцячага “Еўрабачання”, засталося яшчэ багата часу, але флюіды гэтай падзеі адчуваюцца і сёння. Сур’ёзная заяўка на самы арыгінальны, крэатыўны і густоўны “трыб’ют” конкурсу ўжо пададзена. Чарговы этап “ажыўлення” карцін Андрэя Смаляка адбыўся з удзелам беларускіх герояў дзіцячага “Еўрабачання”. Зазначым, іх выявы, поруч з іншымі героямі цыкла, упрыгожаць найпрэстыжнейшыя выставачныя залы Беларусі ўжо ў самым бліжэйшым часе. “Якія?” — запытаецеся вы. Як кажуць аўтары, гэта пакуль сакрэт.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»