Інфармацыйная прастора, у тым ліку і датычная сферы культуры, імкліва развіваецца ва ўсім свеце. Колькасць выданняў, праграм, сайтаў пра мастацтва, музейную справу, гісторыка-культурную спадчыну ўзрастае ці не штодня. Адпаведна, павялічваецца выбар, а з ім - і канкурэнцыя: каб установе культуры прывабліваць гледача, слухача, наведвальніка, трэба гэтак жа штодзённа развівацца, атрымліваць новую карысную інфармацыю пра досвед калег.
а таксама тыя шматлікія інтэрактыўныя магчымасці, што адкрывае перад вамі Інфармацыйны цэнтр “Культура-інфа”, які будзе значную ўвагу надаваць прынамсі таленавітай моладзі Беларусі.
Сёлетні Дзень работнікаў культуры супаў з этапнай падзеяй — вызначэннем стратэгіі развіцця галіны на бліжэйшыя пяць гадоў. Ініцыятывы і інавацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011 — 2015 гады сталі тэмай гутаркі карэспандэнта “К” з міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Паўлам ЛАТУШКАМ.
Беларускаму дзяржаўнаму універсітэту культуры і мастацтваў — 35. Лічба, можа, не самая “крутая”, але за ёй крыецца больш як 20 тысяч маладых спецыялістаў, падрыхтаваных за гэты час. Дый увогуле, 35 — чым не нагода для падвядзення некаторых вынікаў? І— аповеду пра тое, як Мінскі інстытут культуры, рыхтуючы спачатку адно бібліятэкараў ды культасветработнікаў, усё пашыраў ды пашыраў свой профіль, праз 18 гадоў дарос да універсітэта рэспубліканскага значэння, а яшчэ праз 11 да культуры далучыў усё суквецце мастацтваў.