Што заўжды пад рукой у старшыні?
На пытанні “К” адказвае старшыня Хойніцкага райвыканкама Аляксандр Бічан
Адразу за ўязным знакам, што вітае вас на шляху ў Хойніцкі раён, у вочы кідаюцца аўтобусныя прыпынкі-паветкі, размаляваныя ўпэўненай рукой майстра, які ведае толк у кампазіцыі і колеравай выразнасці. На першым прыпынку — выява Івана Мележа. На наступных бетонных “палотнах” — партрэты Якуба Коласа, Янкі Купалы… Нават у гэтым прыдарожным антуражы дакладна прасочвалася сістэмна-крэатыўная планавасць, з якой горад і раён рыхтаваўся да Дня беларускага пісьменства. Ды ці толькі планавасць? У чарговы раз Хойніччына засведчыла, што на гэтай слаўнай зямлі не забыліся на мову, культуру, слынных сваіх землякоў, на ўсё тое, што спрадвек рабіла гонар Беларусі…
Далей