Дызайнер для пейзажа
Назва выстаўкі Ігара Сухарукава "Акварэль. Гарадскі пейзаж" у афішы крыху насцярожыла. Здаецца, тонкасць, лёгкасць і празрыстасць гэтага матэрыялу зусім не сумяшчальныя з паняццем "урбаністычны пейзаж": бетонныя будыніны, асфальтаваныя дарогі, процьма машын... Аднак дастаткова было пераступіць парог выставачнай залы сталічнага Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, дзе на гэтым тыдні прайшло ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі, каб пераканацца: ва ўмелых руках майстра "заспяваюць" не толькі аўтамабілі, але і каменныя глыбы будынкаў ды рэкламныя банеры.
Далей