Перамога над сонцам Льва Юдзіна
Дык пра якую ж версію я распачаў гаворку мінулым разам? Па-першае, з пачатку 30-х Юдзін цалкам перайшоў на станковую графіку, кніжнае афармленне і “рэалістычны” жывапіс (у Трацякоўцы ёсць яго “Блакітны нацюрморт” гэтага перыяду); па-другое, лічу, не апошнюю ролю тут адыграла яго стрыечная сястра Марыя Веніямінаўна Юдзіна, блізкая сяброўка Кацярыны Пешкавай і іншых уплывовых асоб. Гэтыя сувязі дапамаглі ёй выратаваць ад ГУЛАГа і рэпрэсій не адну чалавечую душу. Ну і, па-трэцяе, Юдзін, паводле складу характару, мабыць, быў “не арол” і пазбягаў усялякай палітыкі. Хаця я павінен тут зрабіць наступную рэмарку.
(Заканчэнне. Пачатак у № 26.)
Далей