Мемарыял у яблыневым садзе
Ён паўстаў у беларускай вёсцы з прыгожай назвай Чырвоны Бераг у нечым дзякуючы шчасліваму выпадку. У 2005 годзе тагачасны кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік (сёння ён — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол нашай краіны ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы) пацікавіўся закінутай з-за недахопу грошай будоўляй, і, даведаўшыся, што гэта — незавершанае будаўніцтва мемарыяльнага комплексу, прысвечанага беларускім дзецям — ахвярам вайны, далажыў аб гэтым Прэзідэнту. Фінансаванне аднавілася, і велічны помнік быў завершаны і прыняты Дзяржаўнай камісіяй з высокай ацэнкай мастацкіх вартасцей і тэхнічнай якасці будаўніцтва. Мемарыял “Чырвоны Бераг” набывае ўсенародную вядомасць у рэспубліцы, ён годна ўвекавечвае Памяць ахвяр беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, уключаны ў турыстычныя маршруты па краіне. Калектывам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў творчая работа архітэктараў і мастакоў была вылучана на Дзяржаўную прэмію. Камітэтам па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь яна дапушчана да ўдзелу ў конкурсе на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2010 года.
Далей