Прынцып дзеяння — “Не адкладаючы!”
Дзверы, у якія заўсёды можна пастукаць
Прысутныя на VI З’ездзе Беларускага прафсаюзу работнікаў культуры, што прайшоў 28 мая ў Мінску, мелі дастаткова магчымасцей, каб пераканацца ў актуальнасці і запатрабаванасці яго дзейнасці. Гутарка тычылася не бюракратычных фармальнасцей, а самых злабадзённых праблем, надзённых, бадай, для кожнага са 108 тысяч членаў прафсаюза, якія працуюць у сферах культуры, фізічнай культуры і спорту, а таксама інфармацыі і паліграфіі. Вырашыць гэтыя праблемы ўласнымі сіламі, на жаль, удаецца далёка не заўсёды. — Самае галоўнае для нашай арганізацыі — быць патрэбнай кожнаму яе ўдзельніку, — гэта была першая фраза гутаркі карэспандэнта “К” з новым старшынёй Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюзу работнікаў культуры Наталлі АЎДЗЕЕВАЙ.
Далей