Тэма нумара
Жанр ад “А” да “Я”, або Як “зрабіць” песню?
Ад рэдакцыі
“Дык як жа “зрабіць” песню? Што такое хіт? Якім чынам выйсці на якасна новы ўзровень развіцця гэтага найпапулярнейшага жанру?” — з падобнымі пытаннямі журналісты “Культуры” звярталіся да дзеячаў айчыннага музычнага мастацтва, прафесіяналаў у шоу-бізнесе, артыстаў і слухачоў. Рэдакцыя невыпадкова ўзняла гэтую надзённую тэму, да якой звярталася неаднойчы ў самых розных аспектах. Актуальнасць якаснай і выніковай песеннай творчасці на сучасным этапе развіцця культуры краіны востра акрэсліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Сітуацыя аднастайнасці, працы пад зададзены фармат, арыентаванасці на запазычаныя, прычым — далёка не заўжды выбітныя, узоры, якая цягам некалькіх апошніх гадоў назіраецца на беларускай эстрадзе і, адпаведна, у эфірнай прасторы радыёстанцый і тэлеканалаў, сведчыць аб неабходнасці пошуку кардынальнага выйсця са становішча. Пра гэта і казалі ўдзельнікі абмеркавання, зыніцыяванага газетай, акрэсліваючы магчымыя шляхі вырашэння некаторых з узнятых праблем і даючы канкрэтныя парады, якім чынам “зрабіць” песню, каб да слухача даходзіў сапраўды варты ўвагі твор. Той, што не сорамна прадставіць як землякам, так і на міжнародным узроўні, той, пра які з гонарам скажам: “Наша!”.
Далей
|
Публіка чакае змен
Апытанне "К" на вуліцах Мінска
Кожны артыст праз творы, якія ён выконвае, звяртаецца, у першую чаргу, да гледача. І менавіта публіцы вызначаць, наколькі шчырае і, што асабліва важна, якаснае пасланне нясе выканаўца са сцэны. Таму, у якасці "запеву" да абмеркавання тэмы гэтага нумара "Культуры", мы вырашылі даць слова слухачу. Для гэтага нашы карэспандэнты звярнуліся да 50 жыхароў сталіцы рознага ўзросту (ад 16 да 65 гадоў) з некалькімі пытаннямі, датычнымі развіцця песеннага жанру. Мы дазналіся, ці ведае аўдыторыя сваіх "герояў", ці знаёмая з іх рэпертуарам, чаго чакае ад спевакоў і што жадае змяніць на айчыннай сцэне.
Далей
|
Узняць прэстыж прафесіі замест “клёва” або “не клёва”
Міхаіл ФІНБЕРГ, дырэктар - мастацкі кіраўнік Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі, народны артыст краіны, прафесар:
- Першае, што трэба зрабіць у галіне эстрады, - гэта ўзняць прэстыж Беларускага саюза кампазітараў. Там сабраны сапраўдныя кампазітарскія таленты, але іхнія песні практычна не гучаць. Яны ж творцы, а не тэхнары! Аранжыроўка каштуе грошай, запіс у студыі - таксама. І замест прафесійных песень радыёэфіры запоўнены таннымі "самаробкамі"...
Далей
|
“Галоўнае — асоба!”
Анатоль ЯРМОЛЕНКА, народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік ансамбля “Сябры”:
— Нашай эстрадзе не хапае яркіх творчых асоб. Бо насамрэч асобамі павінны быць усе: кампазітары, паэты, артысты, нават усе тыя, хто спрычыняецца да выхаду песні на сцэну і ў эфір. Бо толькі так — уклаўшы ў кожны твор частку сваёй шчодрай душы, багатай фантазіі, “пафарбаваўшы” яе асабістым стаўленнем, адметным светабачаннем — можна дамагчыся поспеху. І толькі тады сама песня (не адно як прыдуманая кампазітарам мелодыя, пакладзеная на словы, а ўжо як гатовы сцэнічны нумар) набудзе асабістую адметнасць, яе немагчыма будзе зблытаць з іншымі.
Далей
|
Талент без цудаў і міфаў
Віктар БАБАРЫКІН, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь:
— Беларускай песні патрабуецца, найперш, талент кампазітара. Сёння песні складаюць усе: здавалася б, справа няхітрая. Да таго ж, кожны разумее, што добрая аранжыроўка можа рабіць цуды. Вось і з’явіўся міф: маўляў, заплаціце — і ўсё атрымаеце. Але так не бывае. Дрэннаму спецыялісту колькі ні плаці, калі ён не здольны стварыць штосьці годнае, выніку не будзе. І наадварот: добры спецыяліст, калі ўжо бярэцца за справу, папросту не можа зрабіць горш, чым умее. Дый увогуле, давайце вызначым, што ж такое песня.
Далей
|
З чаго пачынаецца нумар?
Святлана СТАЦЭНКА, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага музычнага цэнтра імя У.Мулявіна:
— Працэс стварэння песеннага нумара даволі працяглы. Найперш я праслухоўваю прынесены нам музычны матэрыял (дарэчы, кампазітары даюць шмат работ). Здараецца, прашу штосьці перапрацаваць, “прыстасаваць” песню для канкрэтнага дзіцяці, які стане яе выканаўцам. Шукаю, хто мог бы зрабіць аранжыроўку: у кожнага аранжыроўшчыка — свой стыль, і трэба адразу вызначыцца, што ты хочаш атрымаць “на выхадзе”. Калі аранжыроўка гатова, песню слухае наш харэограф Вольга Шамрова. А калі з’яўляецца прыдуманая ёю харэаграфічная падтрымка, запрашаем мадэльера Алену Цішко. Зробленыя эскізы разглядаем усе разам — і робім канчатковы выбар. На суд гледачоў я выношу толькі цалкам гатовую работу, у якой сам выканаўца пачувае сябе камфортна і ўпэўнена. Гэта вельмі важна! Бо іначай у дзіцяці будзе стрэс.
Далей
|
Бурбалка — не паветраны шар…
Андрэй СКАРЫНКІН, паэт:
— Асабіста мяне ў песні найперш вабіць змест. Нават самая добрая аранжыроўка сітуацыю выправіць не здолее. А змест— гэта пачуцці, глыбокая думка, метафарычнасць, цікавая гульня слоў… Карацей, добрая песня непарыўна знітавана з душой, са шчырым адлюстраваннем нашага ўнутранага свету.
Далей
|
“Глядач мусіць быць больш актыўным”
Дзяніс ШПІТАЛЬНІКАЎ, дырэктар Дырэкцыі музычных і забаўляльных праграм Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь:
— Як тое ні парадаксальна, але галоўнай прычынай, якая замінае развіццю нашай музычнай індустрыі, з’яўляецца нізкая актыўнасць нашых слухачоў і гледачоў. У чым гэта праяўляецца? У тым, што беларусы не спяшаюцца набываць білеты на канцэрты. Гэта тычыцца як выступленняў нашых выканаўцаў, так і замежных гастралёраў. Часам тое выклікае здзіўленне нават у арганізатараў гастролей. Чаму, да прыкладу, на канцэрты лідэра сусветна вядомага гурта “Bee Gees” Робіна Гіба, якія праходзілі ва Украіне і ў Расіі, імгненна разыходзіліся ўсе месцы, а ў Мінску білеты раскуплялі неахвотна? Пэўна, пытанне — не толькі ў коштах: праблема — дзесьці глыбей.
Далей
|
Рэдактар, мілы мой рэдактар...
Людміла ПАЛКОЎНІКАВА, старшы прадзюсер Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Мір”:
— Цяперашнім песням, найперш, не хапае добрых тэкстаў. А добрыя паэты — ёсць. Ці ж не парадокс? Дый музычны ўзровень песень зніжаны, з іх сышла меладычная лінія, нас пачалі прывучаць адно да рытмічнай асновы. Менталітэт жа беларусаў — менавіта ў мелодыцы! Дый мова наша — не на рытміцы заснавана, а на мелодыцы, што ствараецца галоснымі і іх працягласцю. Выканаўца разам з прадзюсерам шукаюць, як танней. І пачынаюць самі пісаць музыку, словы: маўляў, галоўнае— добрая аранжыроўка. Вось і атрымліваецца, што палова нашай эстрады — на адзін твар. Усё— другаснае, няма “разыначак”, нават па тэмбрах спевакоў не адрозніць, хіба толькі— падзяліць на брунетаў і бландынак...
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|