І слухала Вена...
Класіка еўракласа!
Май — самы, бадай, “еўрабачанны” час. Учора позна ўвечары сямёра маладых акадэмічных выканаўцаў, выступіўшы ў суправаджэнні Венскага сімфанічнага аркестра на плошчы перад ратушай аўстрыйскай сталіцы, завяршылі Міжнародны конкурс маладых музыкантаў “Еўрабачанне” і, адначасова, адкрылі Венскі музычны фестываль. “Пятым” у складзе “цудоўнай сямёркі” выступіў наш Іван Карызна, за якога, зразумела, мы ўсе хварэлі цягам адборачных тураў і паўфінала. Калі гэты нумар газеты здаваўся ў друк, вынікі фіналу творчага спаборніцтва яшчэ не былі вядомыя. А ўжо праз дзесяць дзён яшчэ адна наша “еўракаманда” выступіць у паўфінале песеннага “дарослага” “Еўрабачання”.
Далей