Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Усё лепшае— на гала-канцэрце
22 красавіка ў Міністэрстве культуры адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”, на якім былі падведзены вынікі другога і трэцяга этапаў творчага спаборніцтва, а таксама абмеркаваны нюансы фінальнага гала-канцэрта. Чакаецца, што лаўрэаты конкурсу атрымаюць узнагароды, а таксама прадэманструюць свае здольнасці 7 мая, напярэдадні Дня Перамогі, у Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Для каго?
На Рэспубліканскай выстаўцы “Пейзаж-2010” прадстаўлена амаль уся краіна мастацкая — ад Мінска да “самых до окраин”: тут і нашы сучасныя “класікі”, і моладзь, і “чыстыя” пейзажысты, і тыя “карціншчыкі”, для каго пейзаж — больш хобі, чым галоўны жанр. На першы погляд, у экспазіцыі ёсць усё: і лірыка, і эпіка, і эцюд, і “панарама” (праўда, вельмі слаба паказаны урбаністычны і калісьці папулярны індустрыяльны пейзаж). А, дарэчы, што ёсць пейзаж?
"Беларуская культура з’яўляецца неад’емнай часткай дзяржаўнага суверэнiтэту”
У Пасланні Кіраўніка нашай дзяржавы беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу асаблівая ўвага надаецца пытанням якасці: “Асноўным арыенцірам ва ўсіх сферах дзейнасці з’яўляецца ЯКАСЦЬ: якасць тавараў, што ствараюцца, і паслуг, якія аказваюцца; якасць кіравання. І самае важнае — якасць жыцця людзей”. Таксама Аляксандр Лукашэнка падрэсліў, што “і сёлета ў поўнай меры захавана сацыяльная накіраванасць бюджэту. Сродкі, якія выдаткоўваюцца на сацыяльную сферу, не толькі не скарочаны, але і, па найважнейшых пазіцыях, нават павялічаны. Выдаткі бюджэту на фінансаванне сацыяльна-культурнай сферы ў цяперашнім годзе ў параўнанні з мінулым узраслі на 14 працэнтаў”. Значная частка выступлення Прэзідэнта перад беларускім народам і парламентам прысвячалася далейшаму развіццю нацыянальнай культуры.
“Кіно — справа ювелірная”
Месяц красавік у Музеі гісторыі беларускага кіно прайшоў пад знакам юбілею Валерыя Рубінчыка: вядомаму майстру кіно, рэжысёру, сцэнарысту, акцёру, настаўніку споўнілася 70 гадоў. У межах святкавання адбылася персанальная рэтрапраграма рэжысёра “Кіно — справа ювелірная”. Таксама ў гонар маэстра ў музеі была адкрыта унікальная выстаўка эскізаў дэкарацый, касцюмаў, плакатаў да фільмаў Валерыя Рубінчыка, фатаграфій са здымак пад назвай “Настальгія”.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»