Next ёсць next!
Рэжысёр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Настасся ГРЫНЕНКА — творца надзвычай крэатыўная, апантаная, лёгкая на пад’ём. І пры гэтым — яшчэ і “сямейная”. Не толькі таму, што мае мужа і дачку, але і таму, што над сваімі праектамі звычайна працуе “ўсёй сям’ёй”, ды яшчэ і пашыранай, бо далучае да супрацоўніцтва не толькі мужа — галоўнага харэографа і артыста таго ж тэатра Дзмітрыя Якубовіча, але і брата — перакладчыка, артыста, навукоўцу-даследчыка Аляксея Грыненку. Апошнім жа часам, як распачалася праца над пастаноўкай “Чырвоны Каптурык. Пакаленне next”, на “пасаду” “галоўнага кансультанта” спектакля прэтэндуе 9-гадовая дачка Ганначка. Чым не “сямейны” падыход? Маўляў, “пакаленне next” выбірае не паміж сям’ёй і працай, а менавіта на сумежжы, дзе не зразумела: гэта “ўжо тэатр” ці “яшчэ сям’я”? І паспрабуй даведайся, хто ў той сям’і — за сцэнарыста і рэжысёра, хто — за артыста, а хто — “перакладчыкам” паміж імі.
Далей