Рэспубліканскі прэс-цэнтр конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” цягам бліжэйшага месяца вандруе пакраіне разам з членамі журы творчага спаборніцтва. 19 — 21 лютага адборачны тур другога этапа праходзіць у сталіцы, 24-га цэнтрам конкурсных падзей стане Магілёў. А распачаўся этап 12 лютага ў Брэсце. Карэспандэнты “К” наведалі горад над Бугам і ўпэўніліся ў тым, што патэнцыйных зорак мастацтва ў Беларусі заўжды багата.
Археалагічнай знаходкай сёння мала каго здзівіш. У нетрах нашай зямлі досыць часта знаходзілі і шыкоўныя залатыя ўпрыгожанні, і непрыглядныя, на першы погляд, ды значныя для вывучэння нашай мінуўшчыны артэфакты. Але гэта не заўсёды можна адзначыць у дачыненні да азёр і балот, падобныя даследаванні якіх адбываліся значна радзей. Тым не менш, у багне, на дне вадаёмаў знаходзілі танкі, самалёты ды зброю перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
19 лютага свой 75-ы дзень нараджэння адзначыў народны артыст СССР Г енадзь АЎСЯННІКАЎ. А ў нядзелю, на сцэне роднага Купалаўскага тэатра, якому ён аддаў паўстагоддзя творчай дзейнасці і ў якім сыграў каля сотні роляў, ён не толькі прымае віншаванні ад калег і ўсіх прыхільнікаў яго творчасці, але і выходзіць на сцэну ў спектаклі “Вечар” па п’есе Аляксея Дударава. Ды размову нашу з юбілярам мы пачалі ўсё ж “ад досвіткаў” яго творчай дзейнасці.
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны карэспандэнты ”К” пабывалі ў самым “паэтычным” падраздзяленні нашай арміі — роце ганаровай варты Мінскай ваеннай камендатуры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 17 лютага яна адзначыла 15 гадоў з дня заснавання. Між іншым, святкаванне гэтае адбывалася ў культурным кантэксце: урачыстасці прайшлі ў мінскім кінатэатры “Цэнтральны”, дзе вайскоўцаў, апроч усяго, чакаў і прагляд кінафільма. А ўвечары ў частцы адбыўся вялікі канцэрт.
Дзесяць гадоў таму на базе Дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў распачала сваю дзейнасць дзіцячая студыя мастацкай творчасці “Чарадзейка”, якая спецыялізуецца на вырабах калекцый эксклюзіўных касцюмаў.
Анатоль Львовіч Каплан — ураджэнец Рагачова. Усе знаёмыя так і называлі яго: “Каплан з Рагачова”. Ён рабіў літаграфіі паводле твораў Шалом Алейхема, ствараў карціны на іншыя тэмы і сюжэты. Некаторыя мастацтвазнаўцы параўноўвалі яго з Маркам Шагалам.
Распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
31.12.2009 № 358рп
РАШЭННЕ Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь па падтрымцы
таленавітай моладзі
29 кастрычніка 2009 г. [1] пратакол № 2 г. Мінск