Мадэль-2010: рэсурс заўтрашніх патрабаванняў
Сённяшняй публікацыяй завяршаем у 2010 годзе рубрыку “Родная зямля: час крэатыву”. У 2010-м матэрыялы аб развіцці рэгіянальнай культуры займеюць новы фармат. Нязменным застанецца ў ёй крэатыў — рэнамэ сённяшняга прафесійнага работніка культуры. Менавіта пра гэта і ішла гаворка за “круглым сталом”, што быў зладжаны ў рэдакцыі “К” напрыканцы 2009 года. І такі “акцэнт” сустрэчы цалкам зразумелы, бо на парадак дня мы вынеслі ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005 — 2010 гады і Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў на 2007 — 2010 гады. Пагадзіцеся, тэма для ўсебаковага аналізу — больш чым актуальная: 2010ы — апошні год дзеяння абедзвюх праграм, напрацоўкі і праблемы, звязаныя з іх рэалізацыяй, — навідавоку. Дый мэты, задачы, акрэсленыя ў гэтых дакументах, — доўгатэрміновыя, не страцяць надзённасці і надалей, застануцца, неаспрэчна, праграмнымі і для Урада краіны, і для рэгіянальных улад. Адзін з доказаў таму, што Галіновая праграма “Захаванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь” атрымае лагічны працяг у Дзяржаўнай праграме развіцця культуры і мастацтва на 2011 — 2015 гады, канцэпцыя якой цяпер распрацоўваецца. У гутарцы за “круглым сталом” прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Святлана КАЗЛОВА, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Эдуард БАГДАНОВІЧ, дырэктар Рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва”, галоўны рэдактар газеты “Культура” Людміла КРУШЫНСКАЯ, рэдактар аддзела рэгіянальнай культуры “К” Яўген РАГІН і спецкарэспандэнт газеты Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ.
Далей