На танцы — за пяць кіламетраў?
На Беларусі ўжо чацвёрты год паспяхова дзейнічае Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця сяла, разлічаная на перыяд да 2010 года. Дзякуючы ёй многія населеныя пункты краіны набываюць новае, другое жыццё. І, нягледзячы на неспрыяльныя эканамічныя ўмовы, праграма будзе па-ранейшаму дзейнічаць, як зазначыў нядаўна ў сваім выступленні Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Праўда, у кожным рэгіёне краіны планавае пераўтварэнне вёсак у аграгарадкі ажыццяўляецца, як сведчыць практыка, па-рознаму. Свае падыходы да рэалізацыі згаданай Дзяржпраграмы — і ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Шмат тут станоўчага, крэатыўнага. Сапраўдным гонарам для раёна стаў аграгарадок “Васілішкі”, будаўніцтва якога пачалося ў 2005 годзе і нядаўна завяршылася. А, да прыкладу, сёлета запланавана надаць такі статус яшчэ чатыром вёскам раёна. Сярод будучых аграгарадкоў — і вёска Вялікае Мажэйкава. Але паспяховаму пераўтварэнню названага паселішча ў аграгарадок перашкаджае адзін недахоп. Мясцовыя ўлады не змаглі ўтрымаць у належным стане будынак сельскага клуба. Прынятае рашэнне — спісаць і разабраць гэты аб’ект — сталася нечаканым для амаль 750 жыхароў вёскі. У рэдакцыю з гэтай прычыны пачалі тэлефанаваць вялікамажэйкаўцы, а пасля — і дасылаць на наш электронны адрас лісты-скаргі. Карэспандэнт “К” выехаў на месца, каб азнаёміцца з сітуацыяй.
Далей