Ад “Зорачкі” да зор + рэпецітарскі “дазор”
Сярод уганараваных знакам Міністэрства культуры “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” — загадчык трупы балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Таццяна ШАМЕТАВЕЦ. Пры з’яўленні на сцэне Таццяны Шаметавец любая балетная класіка, падобная да дыстыляванай вады, адразу набывае найтонкія водары псіхалагічных адценняў. Дый сама гэтая танцоўшчыца — бы журавіна: салодка-кісла-горкая (але без саладжавасці, аскоміны ды горычы), чым бліжэй да “зімы”, тым адметнейшая, заўважнейшая, ярчэйшая. Адсвяткаваўшы днямі 30-годдзе творчай дзейнасці выхадам на сцэну ў партыі сіньёры Капулеці (“Рамэа і Джульета” С.Пракоф’ева), яна зрабіла сваю гераіню той “ракавой” жанчынай, што звязвае ўсіх персанажаў трагедыі ў тугі вузельчык нянавісці і кахання, рассячы які можа хіба смерць.
Далей